Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.12.2016

125-годдзе са дня нараджэння выдатнага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

У гэтым годзе Беларусь адзначае 125-годдзе са дня нараджэння выдатнага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

(09.12.1891–25.05.1917).

   У нашай школе 06.12.2016г. была падрыхтавана і прадстаўлена  тэматычная выстава  кніг “Пясняр Беларусі сінявокай”, праведзены  літаратурныя чытанні ” У вянок Максіму Багдановічу",  прадэманстравана прызентацыю “Шчыраму сыну Белай Русі”

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры.

 

 

Разделы сайта